From Wikipedia, the free encyclopedia
«Апошняя міля» — тэлекамунікацыйны канал, які непасрэдна звязвае кліента і правайдэра. Больш за ўсё тэрмін ужываецца ў тэлекамунікацыйнай сферы (Інтэрнэт, тэлевізійныя кабельныя сеткі і г. д.). На самой справе, адлегласць гэтага канала не абавязкова роўная мілі, асабліва ў аддаленай мясцовасці (вёскі). Часам сустракаецца выраз апошні кіламетр, але ён не так распаўсюджаны, як апошняя міля.
Вырашэнне праблемы «апошняй мілі» з'яўляецца адной з галоўнай задач аператараў сувязі, для гэтага выкарыстоўваюцца больш сучасныя і эфектыўныя тэхналогіі. Адным з выйсцяў, замест пракладвання дарагіх і фізічна складаных у стварэнні правадных сетак, з'яўляецца выкарыстанне бесправадных сетак (WiMAX), ці праз лініі электраперадач (BPL).
Правадныя сістэмы ўяўляюць сабой сістэмы перадачы інфармацыі па правадах. Праблемай з'яўляецца паслядоўнае затуханне сігналу, і, калі не ладзіць узмацняльнікі праз пэўныя адлегласці, гэта прыводзіць да ўтварэння абмежавання на адлегласць.
Звычайна лакальныя сеткі ладзяцца на аснове медных кааксіяльных кабеляў ці вітай пары. Звычайна падобныя сеткі дзейнічаюць на хуткасці перадачы 100 МБіт/с, але новыя пратаколы дазваляюць хуткасць перадачы інфармацыі да 1000 МБіт/с. Праблема крыецца ў абмежаванні на адлегласць кабелю з-за хуткага затухання сігналу пасля 800 метраў.[1] Нізкаякасныя кабелі таксама могуць падвяргацца наводкам ад электрамагнітнага выпраменьвання вонкавых прылад і кабеляў, што гэтакім жа чынам спрыяе затуханню сігнала.
Аптычнае валакно дазваляе перадаваць вялікія аб'ёмы інфармацыі на вялікія адлегласці, што забяспечвае сучасныя патрэбы карыстальнікаў сетак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.