Армія заваёвы (араб. جيش الفتح, Джэйш аль-Фатх) — кааліцыя баявых фракцый, якія супрацьстаяць ураду Сірыі ў грамадзянскай вайне. Дзейнічае, у асноўным, у правінцыі Ідліб: некаторыя групы дзейнічаюць таксама ў мухафазах Хама і Латакія. Утворана 24 сакавіка 2015 года. 28 сакавіка 2015 года Армія заваёвы заняла г. Ідліб — цэнтр аднайменнай адміністрацыйнай вобласці (гл. Бітва за Ідліб)[4]. У наступныя месяцы групоўка ішла ў авангардзе наступлення ў паўночна-заходняй Сірыі, у выніку якога ўрадавыя войскі былі выцеснены з вышэйзгаданай мухафазы[5]. Пасля гэтага поспеху падраздзяленні Арміі заваёвы сталі ўзнікаць і ў іншых раёнах Сірыі.

Хуткія факты Армія заваёвы, Ідэалогія ...
Армія заваёвы
араб. جيش الفتح
Thumb
Ідэалогія Ісламізм салафіцкага толку[1]
Этнічная прыналежнасць пераважна арабы
Штаб-кватэра г. Ідліб
Актыўная ў Сірыя
Сфарміравана 24 сакавіка 2015
Саюзнікі Фатх-Халеб
Праціўнікі

Дэмакратычныя сілы Сірыі
Хезбала[2]

УС САР
Колькасць членаў больш за 10000 (у Ідлібе)[3]
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Сірыі
Закрыць

Склад

Найбуйнейшай фракцыяй у складзе Арміі заваёвы з’яўляецца ісламісцкая групоўка Ахрар аш-Шам[6]. Сярод іншых груповак можна адзначыць сірыйскае аддзяленне Аль-Каіды (Фронт аль-Нусра)[7], Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар і групоўкі, складзеныя з членаў сірыйскага аддзялення «Братоў-мусульман». Таксама ў склад кааліцыі ўваходзяць больш умераныя групы[8]. Па даных выдання «Al-Ahram Weekly», «Джэбхат-ан-Нусра і «Ахрар аш-Шам» складаюць 90 адсоткаў групоўкі. Саудаўцы і катарцы на 40 адсоткаў забяспечваюць яе фінансаванне»[9]. Да зімы 2015 года «Армія заваёвы» панесла значныя страты ў ходзе асенне-зімовага наступлення САР і авіяўдараў ПКС РФ і пачала распадацца. Ад яе аддзяліліся як найбольш радыкальныя члены, якія выступалі за саюз з ІДІЛ, так і баевікі, верныя сірыйскаму аддзяленню «Братоў-мусульман»[10][11]. Аднак у маі 2016 года кааліцыя рэарганізавалася і аднавіла колькасць за кошт уключэння ў яе шэрагі баевікоў Ісламскага руху Усходняга Туркестана і вяртання «Братоў-мусульман», што дазволіла ёй пачаць масіўнае наступленне ў правінцыі Алепа[12].

Тэрарыстычныя акцыі

Узброеная кааліцыя «Джэйш аль-Фатх» узяла на сябе адказнасць за забойства расійскага пасла ў Турцыі Андрэя Карлава, якое адбылося 19 снежня 2016 года на адкрыцці фотавыставы ў Анкары[13].

Зноскі

  1. "Who's involved in the rebels' Aleppo offensive? The cliff-notes". The New Arab. 28 October 2016.
  2. "Syrian rebels combat ISIS, Hezbollah in Qalamoun". ARA News. 15 May 2015. Архівавана з арыгінала 19 кастрычніка 2017. Праверана 22 жніўня 2019.
  3. "The Syrian Rebellion Observatory". Facebook. 29 March 2015. Праверана 4 April 2015.
  4. "Qaeda, allies seize Syria's Idlib city in blow to regime". AFP. 28 March 2015. Праверана 4 April 2015.
  5. Rifai, Ryan. Syrian group claims control of Idlib province. Al Jazeera (6 чэрвеня 2015). Праверана 25 June 2015.
  6. Syrian rebels fight Syrian army near Assad heartland. Newsweek (30 красавіка 2015). — «As the biggest group in Army of Fatah, Ahrar al-Sham appears to hold the key to preventing infighting.»  Праверана 1 May 2015.
  7. 'Army of Conquest' rebel alliance pressures Syria regime. Daily Mail (28 красавіка 2015). — «The coalition, whose formation was announced in March, comprises a range of mostly jihadist and Islamist groups, the most prominent being Al-Qaeda affiliate Al-Nusra Front and the powerful Islamist Ahrar al-Sham [...] Other important members include Faylaq al-Sham, a coalition of Muslim Brotherhood-linked battalions, and Jund al-Aqsa, a small jihadist group.»  Праверана 2 May 2015.
  8. "Gulf allies and 'Army of Conquest". Al-Ahram Weekly. 28 May 2015. Архівавана з арыгінала 19 верасня 2015. Праверана 22 жніўня 2019.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.