Атака авіябазы K-1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атака авіябазы К-1 у 2019 годзе — ракетны ўдар па авіябазе К-1 у правінцыі Кіркук у Іраку 27 снежня 2019 года. На авіябазе размяшчаўся амерыканскі ваенны персанал, задзейнічаны ў аперацыі «Непахісная рашучасць». Па ёй было выпушчана больш за 30 ракет, у выніку чаго загінуў амерыканскі грамадзянскі падрадчык, паранены чатыры вайскоўцы ЗША і два супрацоўнікі іракскіх сілаў бяспекі[1]. ЗША ўсклалі адказнасць за напад на апалчэнне «Катаіб Хезбала», падтрымоўванае Іранам, і іракскую праўрадавую групоўку Сілы народнай мабілізацыі. «Катаіб Хезбала» адмаўляла адказнасць за напад[2]. У адказ ЗША нанеслі авіяўдар па пазіцыях «Катаіб Хезбала» ў Іраку і Сірыі, забіўшы больш за 25 чалавек[3]. У адказ апалчэнцы атакавалі дыпмісію ЗША ў Багдадзе, што, у сваю чаргу, прывяло да авіяўдара ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада 3 студзеня 2020 года, у выніку якога былі забіты іранскі генерал Касем Сулеймані і камандзір іракскай міліцыі Абу Махдзі Аль-Мухандзіс.
Па заяве брыгаднага генерала і начальніка разведкі іракскай федэральнай паліцыі на базе К-1 Ахмеда Аднана, да атакі можа быць датычна групоўка «Ісламская дзяржава»[4].