![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Qasem_Soleimani_with_Zolfaghar_Order_%2528cropped%2529.jpg/640px-Qasem_Soleimani_with_Zolfaghar_Order_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Касем Сулеймані
іранскі ваенны дзеяч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касем Сулейманi (перс.: قاسم سلیمانی; 11 сакавіка 1957 — 3 студзеня 2020) — іранскі ваенны дзеяч, генерал-маёр і камандзір спецпадраздзялення «эль-Кудс» у складзе Корпуса Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), прызначанага для правядзення спецаперацый за межамі Ірана[6]. Атрад пад яго кіраўніцтвам аказваў ваенную падтрымку групоўкам ХАМАС і Хезбала ў Палесціне і Ліване, а таксама сыграў важную ролю ў фарміраванні палітычнай сітуацыі ў Іраку пасля вываду адтуль амерыканскіх войск. Пачынаючы з 2012 года Сулеймані меркавана дапамог ураду Башара Асада пераламаць ход грамадзянскай вайны ў Сірыі і адбіць стратэгічныя гарады і тэрыторыі. Ён таксама ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ўраду Ірака ў барацьбе супраць тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» (2014—2015)[7][8]. 3 студзеня 2020 быў забіты ў Багдадзе ў выніку авіяўдару ВПС ЗША[9].
Касем Сулеймані | |
---|---|
перс.: قاسم سلیمانی | |
![]() Касем Сулеймані з ордэнам Золфагара. | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1957(1957-03-11)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2020(2020-01-03)[3][4][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Zeinab Soleimani[d] і Narjes Soleimani[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Іран |
Род войскаў | Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |