From Wikipedia, the free encyclopedia
Афрыканеры (афр.: Afrikaners, літаральна «афрыканцы») — народ у Паўднёвай Афрыцы, з'яўляюцца нашчадкамі каланістаў галандскага, нямецкага і французскага паходжання[4]. Асноўная частка пражывае ў ПАР і Намібіі. Усярэдзіне афрыканераў вылучаецца субкультура бураў. Па веравызнанні — пратэстанты. Родная мова — афрыкаанс, склалася на аснове паўднёвых дыялектаў нідэрландскай мовы (да пачатку XX стагоддзя нідэрландская выкарыстоўвалася ў якасці літаратурнай мовы). Агульная колькасць каля 3,6 млн чалавек. Да 1990 году складалі 60 % белага насельніцтва ПАР; астатнія 40 % — англа-афрыканцы, цяпер прапорцыя змянілася на карысць афрыканераў, бо англа-афрыканцы больш схільныя да эміграцыі за афрыканераў, якія лічаць Паўднёвую Афрыку сваёй этнічнай радзімай.
Афрыканеры | |
---|---|
| |
Колькасць | 3 600 000 |
Рассяленне |
ПАР: 3 000 000 Вялікабрытанія: 100 000 Намібія: 80 000—183 000[1] Замбія: 48 000[2] Аўстралія: 40 00 — 45 000[3] Новая Зеландыя Нідэрланды Канада Бельгія Аргенціна Бразілія Батсвана Ірландыя Кенія |
Этнічныя мовы | афрыкаанс |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | пратэстанцтва |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.