From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбара Брандэнбургская (ням.: Barbara von Brandenburg; 30 мая 1464, Ансбах — 4 верасня 1515, Ансбах) — каралева Чэхіі і Венгрыі.
Барбара Брандэнбургская | |
---|---|
ням.: Barbara von Brandenburg | |
Нараджэнне |
30 мая 1464 |
Смерць |
4 верасня 1515 (51 год) |
Месца пахавання | |
Род | Гогенцолерны |
Бацька | Альбрэхт III Ахіл[d] |
Маці | Ганна Саксонская |
Муж | Henry XI of Głogów[d], Уласла II і Henry XI of Głogów[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барбара была дачкой брандэнбургскага курфюрста Альбрэхта III ад другога шлюбу з Ганнай Саксонскай. 11 кастрычніка 1472 года ва ўзросце 8 гадоў Барбара была выдадзена замуж у Берліне за Генрыха XI Глагоўскага, які быў старэйшы за яе на 30 гадоў. Праз чатыры гады Генрых сканаў, дзяцей у пары не было.
У тым жа годзе Барбара выйшла замуж у другі раз, за чэшскага караля Уладзіслава II. Вяселле па даверанасці адбылося ў Франкфурце, Уладзіслаў разлічваў пасродкам гэтага шлюбу атрымаць Глагоўскае княства. Аднак гэтага не атрымалася, і Уладзіслаў, страціўшы цікавасць да шлюбу, стаў будаваць новыя планы па жаніцьбе.
25 красавіка 1492 года Барбара вызваліла Уладзіслава ад усіх абавязацельстваў шлюбу і напісала ў Рым з просьбай пра развод. Уладзіслаў, які лічыў сябе свабодным, ажаніўся з Беатрысай Арагонскай (удавой венгерскага караля Мацьяша Хуньядзі), а Барбара хацела выйсці замуж за нейкага Конрада фон Хейдэка. Аднак браты Барбары, не жадаючы дапусціць гэтага шлюбу, пасадзілі яе ў Пласенбург, дзе яна і правяла шмат гадоў у няволі.
У 1493 годзе Рымскі Папа прызначыў камісію для расследавання акалічнасцей другой жаніцьбы Уладзіслава. 7 красавіка 1500 года Папа Аляксандр VI абвясціў шлюб Уладзіслава і Беатрысы незаконным.
Пахавана ў Хайльсбранскім манастыры пад Ансбахам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.