адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́саўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барысаўшчына.
Барысаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Хойніцкі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Барысаўшчына |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 065 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Гноеўскага сельсавета і частка скасаванага Храпкаўскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Загальскага сельсавета[1]. 30 чэрвеня 1966 года ў склад Дварышчанскага сельсавета перададзена вёска Храпкаў[2]. 1 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзеная вёска Храпкаў, якая ўваходзіла ў Дварышчанскі сельсавет[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 794 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (3 населеныя пункты) — 1065 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.