Беларускі арабскі алфавіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі арабскі алфавіт, або беларуская арабіца (ва ўласным запісе — بَلَرُصْقَيَ اَرَبِࢯَ) — алфавіт на аснове арабскага пісьма, створаны ў XVI ст. (магчыма, яшчэ ў XV ст.) праз патрэбу запісваць старабеларускую мову арабскімі літарамі. Складаўся з 35 графем, з наступнымі асаблівасцямі прыстасавання да беларускай фанетыкі:
- Для перадачы гукаў [дз’] і [ц]/[ц’] былі створаны графемы «даль з трыма кропкамі ўнізе» і «сад з трыма кропкамі ўнізе» адпаведна[1]:
Гэтымі графемамі паслядоўна карысталіся яшчэ ў XVIII—XX стст.
- Для азначэння адсутных у арабскай мове гукаў [ж], [ч] і [п] ужываліся персідска-турэцкія графемы адпаведна:
- Для азначэння гука [ў] асобную графему не ўводзілі, а карысталіся такой самай графемай, як для гука [в].
Беларускім арабскім алфавітам карысталіся беларускія татары. У свой час яны былі запрошаны для пасялення на беларускіх землях і паступова, на працягу XIV—XVI стст., перасталі карыстацца ўласнай мовай і пачалі карыстацца старабеларускай, але запісанай арабскімі літарамі. Вядомая спадчына гэтай традыцыі пісьменнасці — гэта беларускія кнігі-кітабы. Існавалі і польскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом. Мяркуецца, яны з’явіліся не раней за XVII ст.