From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі паліты́чны камітэ́т (БПК) – беларуская арганізацыя паланафільскага крыла ў 1920 годзе. Створаны ў Варшаве ўвосень 1920 года. На чале БПК стаялі Павел Аляксюк, Вячаслаў Адамовіч, Язэп Сянькевіч, таксама ў яго склад уваходзілі Яўген Міткевіч, Антон Лявіцкі, Радаслаў Астроўскі, палкоўнік Бяляеў. Выдаваў бюлетэнь «Звястун» (рэдактар Антон Лявіцкі)[1].
Меў цесную сувязь з генералам Станіславам Булак-Балаховічам, Барысам Савінкавым і кіраўніцтвам «Зялёнага Дуба». Апанент Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі і беларускага ўрада Вацлава Ластоўскага. У лістападзе 1920 года, пасля заняцця Булак-Балаховічам Мазыра пазіцыянаваў сябе як «цывільны ўрад будучай вольнай Беларусі». 16 лістапада ў Мазыры Балаховіч заявіў, што не прызнае беларускія ўрады Антона Луцкевіча і Вацлава Ластоўскага, і ператварыў БПК ува ўрад БНР. Старшыня БПК Вячаслаў Адамовіч стаў прэм’ер-міністрам, Павел Аляксюк — віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных спраў, Язэп Сянькевіч — міністрам фінансаў, гандлю і прамысловасці, міністрам асветы — Радаслаў Астроўскі, вайсковым міністрам — палкоўнік Бяляеў. Новаствораны ўрад надаў Булак-Балаховічу званне Начальніка беларускай дзяржавы[2].
Пасля няўдачы вайсковай кампаніі Булак-Балаховіча фактычна спыніў сваю дзейнасць.
На думку гісторыка Алега Латышонка, БПК быў створаны Юзафам Пілсудскім для палітычнага забеспячэння рыхтаванага на той час Палескага паходу Балаховіча[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.