![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/BTR-90_%25281%2529.jpg/640px-BTR-90_%25281%2529.jpg&w=640&q=50)
Бронетранспарцёр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бронетранспарцёр (БТР) — баявая бранявая колавая або гусенічная машына для перавозу мотастралкоў (да 28 чалавек), вядзення бою і агнявой падтрымкі, разведкі, аховы на маршы, патрулявання і сувязі. Таксама выкарыстоўваецца для буксавання гарматы і мінамёта, эвакуацыі параненых і перавозу боепрыпасаў. Узброены 20-міліметровай аўтаматычнай гарматай і кулямётам або 2-ма кулямётамі, часам гранатамётам і процітанкавамі кіруемымі ракетамі. Хуткасць на колах дасягае 110 км/гадз. Запас ходу да 1000 км. На гусеніцах адпаведна 75 км/гадз. і 400 км. Найчасцей плывучы, прыстасаваны для паветранага перавозу і дэсантавання, аснашчаны радыёстанцыяй і прыладай для стральбы ноччу. У ЗША вырабляецца плывучы гусенічны M113, у Германіі і Расіі — плывучыя колавыя «Фукс» і БТР-80 адпаведна[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/BTR-90_%281%29.jpg/640px-BTR-90_%281%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6d/APC_Volat_V2_%2805%29.jpg/640px-APC_Volat_V2_%2805%29.jpg)