From Wikipedia, the free encyclopedia
Бры́нейх (вал.: Bryneich) — брыцкае каралеўства Старажытнай Поўначы на тэрыторыі сучасных графстваў Нартумберленд і Дарэм, якое ўтварылася каля 420 года ў выніку падзелу земляў Коэля Старога. Сталіца знаходзілася ў Дзін Гір (вал.: Din Guaire, суч. Бамбара).
У 420 годзе, пасля смерці караля Эбрука Коэля Старога, яго ўладанні былі падзелены паміж сынамі: Кенеу атрымаў Эбрук, а Гарбаніяну дастаўся Брынейх. На поўнач ад Брынейха размяшчаўся Годадзін, на захадзе — Стратклайд, а на поўдні — уладанні каралеўства Эбрук.
Брынейху ў саюзе з Гададзінам і Стратклайдам у V—VI стст. даводзілася ваяваць супраць піктаў. У 547 годзе на тэрыторыю Брынейха высадзіліся англы на чале з Ідам. У гэты перыяд каралём Брынейха быў Кінгар, які памёр прыкладна ў 550-х гадах. Яго змяніў Моркант I. У 559 годзе Іда і Іфі Дэйрскі памерлі: магчыма, адбылася бітва, таму што вядома, што мясцовыя брыты аказвалі ўпартае супраціўленне захопнікам-англам. Праз некалькі гадоў Дзін Гір быў захоплены берніцыйцамі караля Глапы, а пры яго браце Аду англам удалося цалкам захапіць Брынейх, кіраўнік якога, Моркант I, бег на поўнач у Годадзін, дзе неўзабаве стаў каралём.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.