![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Entrance_to_the_Royal_Astronomical_Society_3.jpg/640px-Entrance_to_the_Royal_Astronomical_Society_3.jpg&w=640&q=50)
Брытанскае каралеўскае астранамічнае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўскае астранамічнае таварыства — навуковае таварыства Вялікабрытаніі, заснаванае ў 1820 годзе пад назвай Астранамічнае таварыства Лондана (Astronomical Society of London) для падтрымкі астранамічных даследаванняў, якія першапачаткова па большай частцы праводзіліся астраномамі-аматарамі. У 1831 годзе таварыства атрымала каралеўскія прывілеі ад Вільгельма IV і здабыло сучаснае найменаванне. У 1915 годзе доступ у таварыства атрымалі жанчыны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Entrance_to_the_Royal_Astronomical_Society_3.jpg/640px-Entrance_to_the_Royal_Astronomical_Society_3.jpg)
Таварыства прадстаўляе Вялікабрытанію ў Міжнародным астранамічным саюзе. Яго задачамі з'яўляюцца садзейнічанне развіццю астраноміі, геафізікі, даследаванняў Сонечнай сістэмы і сумежных навуковых дысцыплін.[1]
Паседжанні таварыства праходзяць у Бёрлінгтан Хаўзе на Пікадзілі ў Лондане, а таксама па ўсім Злучаным Каралеўстве.