Будзішча (Чачэрскі раён)
вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́дзішча[1] (трансліт.: Budzišča, руск.: Будище) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Палескага сельсавета.
Вёска
Будзішча
| ||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад Чачэрска, за 92 км ад Гомеля і за 62 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская. На рацэ Каўпіце, прытоку Бесядзі. Грунтавая дарога злучае Будзішчы з Валосавічамі, а затым асфальтаваная з Чачэрскам. Лясной дарогай можна дабрацца ад Казацкіх Балсуноў.
Размешчана побач дзяржаўнай мяжы Беларусі з Расіяй, прымыкае да Чачэрскага біялагічнага заказніка.
Знаходзіцца ў зоне з правам на адсяленне ў сувязі з высокім узроўнем забруджвання глебы радыеактыўнымі ізатопамі пасля чарнобыльскай катастрофы. Сярэднегадавая эфектыўная доза радыяцыі ў гэтай зоне можа на 1 мілізіверт (мЗв) перавышаць натуральны і тэхнагенны радыяцыйны фон.