адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палессе.
Палескі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чачэрскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Палессе |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 552 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Новая Ніва[1]. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сідаравіцкага сельсавета. 4 красавіка 2006 года ў склад Нісімкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валосавічы, Рудня Барталамееўская, Сідаравічы, пасёлкі Дзяржынскі і Перадавік)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 718 чалавек[3], з іх 95,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 552 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.