Бярэзінскі сельсавет (Докшыцкі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярэ́зінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Беразіно.
Бярэзінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Докшыцкі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Беразіно |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 926 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кадлубішчанскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Бедзіна, Слабада, Федаркі, якія былі перададзены Докшыцкаму раёну падчас скасавання Бягомльскага раёна[2]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глінскага сельсавета[3]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бярэзінскага сельсавета 33 населеныя пункты[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1463 чалавекі[5], з іх 98,4 % — беларусы, 0,9 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 926 чалавек[7].