Кадлубішчанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бягомльскім раёне Мінскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́длубішчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бягомльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Асецішча.
Хуткія факты Кадлубішанскі сельсавет, Краіна ...
Кадлубішанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Бягомльскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Асецішча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кадлубішчанскі (Кадубіцкі) сельсавет у складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кадлубішча (Кадубішча) (пазней цэнтр перанесены ў вёску Асецішча). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярэзінскага сельсавета[1].