From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́блія Тындэ́йла (англ.: Tyndale Bible) — пераклад Бібліі на англійскую мову, здзейснены Уільямам Тындэйлам. Лічыцца першым ангелськім перакладам з арыгінальных яўрэйскіх і грэчаскіх тэкстаў. Пераклад названы імем Тындэйла, хоць ён не паспеў выдаць Біблію цалкам. Да свайго смяротнага пакарання Уільям Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету і прыкладна паловы Старога[1].
У 1522 годзе Тындэйл нелегальна прыдбаў копію нямецкага перакладу Новага Запавету Марціна Лютэра, з чаго ўсё і пачалося. Захапіўшыся Лютэравай працай, Уільям неадкладна вырашыў паўтарыць гэта па-англійску[2]. Ён паведаміў пра свой намер лонданскаму біскупу Катберту Танстэлу, аднак той не падтрымаў гэта пачынанне. Пасля адмовы Танстэла Тындэйл пераехаў на кантынент і асеў у Гамбургу, дзе ў 1524 скончыў пераклад Новага Запавету[3]. Першае яго выданне пабачыла свет у 1526 годзе[4]. У 1534 і 1536 выйшлі перагледжаныя перакладчыкам выданні, а пасля яго смерці яны перагледжваліся і перавыдаваліся яшчэ некалькі разоў.
Пераклады Уільяма Тындэйла былі асуджаны як царквой, так і манархічнай уладай Англіі, дзе супраціўленне рэфармацкаму руху цягнулася даўжэй. Перакладчык быў вымушаны пакінуць краіну і пасяліцца на прарэфармацкай зямлі[5]. Пераклад 1526 года быў забаронены ў Англіі, любая копія павінна была быць спалена[6].
Значэнне створанага Тындэйлам перакладу цяжка пераацаніць. яго Біблія пакладзена ў аснову мноства іншых пазнейшых перакладаў. На яго аснове створана Біблія Мацвея, якая стала першым афіцыйна ўхваленым перакладам Бібліі на англійскую мову[7]. Біблія Тындэйла таксама адыграла ключавую ролю ў распаўсюджанні ідэй Рэфармацыі ў Англіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.