Бірмінгем
горад у Англіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бі́рмінгем (англ.: Birmingham) — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і метрапольнага графства Уэст-Мідлендс.
Горад
Бірмінгем
Birmingham
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бірмінгем з’яўляецца самым густанаселеным брытанскім горадам пасля Лондана з насельніцтвам 1,016,800 чалавек (перапіс 2008)[1]. Горад размяшчаецца ў цэнтры Уэст-Мідлендскай канурбацыі — другога па населенасці гарадскога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)[2]. Бірмінгемскі метрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, з якімі горад шчыльна знітаваны людской маятнікавай міграцыяй, з’яўляецца другім па населенасці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек[3].
Бірмінгем быў адным з цэнтральных ачагоў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазней атрымаў мянушку «the workshop of the world» або «city of a thousand trades»[4]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасць гэтага горада знізілася, Бірмінгем развіўся да статусу нацыянальнага камерцыйнага цэнтра, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзення бізнеса[5]. Бірмінгем з’яўляецца цэнтрам дзейнасці канферэнцый, рознічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала развітымі сферамі высокіх тэхналогій, навуковых даследаванняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўніверсітэтамі. Таксама Бірмінгем з’яўляецца чацвёртым па наведвальнасці замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[6] і мае другую па ліку буйнейшую гарадскую эканоміку[7].
У 2010 годзе Бірмінгем атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[8]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (па-англійску: Big City Plan) па пераўладкаванні цэнтральнай часткі Бірмінгема з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцця ў свеце[9]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінгема называюць «Brummies», тэрмінам, утвораным ад слова «Brum» — адной з мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[10], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[11]. Існуе своеасаблівы бірмінгемскі дыялект і акцэнт.