адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайні́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Вайнілы.
Вайнілаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вайнілы |
Дата ўтварэння | 27 чэрвеня 1969 |
Насельніцтва (2019) | 642 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 27 чэрвеня 1969 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 11 населеных пунктаў: 7 населеных пунктаў (Астрэні, Вайнілы, Капані, Лужок, Любавіна, Новавасільеўск і Харкаўка) Гарбавіцкага сельсавета і 4 населеных пунктаў (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе) Благавіцкага сельсавета[1]. 24 лютага 1982 года ў склад Благавіцкага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Атражжа, Самулкі, Удоўск і Цемналессе)[2]. 18 сакавіка 2008 года скасавана вёска Любавіна[3]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Антонаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Вусце, Галавенчыцы, Зялёная Рошча, Навасёлкі, Усушак, Хамянкі і Юшкавічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 550 чалавек[5], з іх 92,5 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 642 чалавекі[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.