Ве́раскаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вераскава.

Хуткія факты Вераскаўскі сельсавет, Краіна ...
Вераскаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вераскава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 мая 2004
Насельніцтва
  • 878 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзяляціцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 18 верасня 1989 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Любчанскага пассавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дзяляцічы, Наберажная, Пабеда і Хадасы)[2]. 6 мая 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любчанскага пассавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Будныя, Вераскава, Галковічы, Плянта, Хорашава, Чарэшля, Яўсеевічы.

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.