![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Superclusters_atlasoftheuniverse_rus.gif/640px-Superclusters_atlasoftheuniverse_rus.gif&w=640&q=50)
Войд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Войд (англ.: void — пустэча) — прастора, вольная ад скопішчаў галактык і зораў. Яны ўпершыню былі выяўлены ў 1977 годзе Стэфанам Грэгары і Лаярдам А. Томпсанам у Нацыянальнай абсерваторыі Кітт Пік, а таксама Яанам Эйнасто, М. Йыэвээрам і Э. Таго з Тартускай астрафізічнай абсерваторыі[1]. Памеры гэтых утварэнняў складаюць каля 10-30 Мпк. Вялікія войды (англ.: supervoids) могуць дасягаць у памерах 150 Мпк і меркавана займаюць каля 50% аб'ёму Сусвету. У войдах магчыма наяўнасць «цёмнай матэрыі» і протагалактычных аблокаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Superclusters_atlasoftheuniverse_rus.gif/320px-Superclusters_atlasoftheuniverse_rus.gif)
Тэорыя, якая апісвае ўтварэнне гэтых структур, заснавана на так званай джынсаўскай нестабільнасці — гравітацыйнай няўстойлівасці абурэнняў шчыльнасці матэрыі. Варта меркаваць, што на найранейшых стадыях эвалюцыі сусвету неаднастайнасці шчыльнасці ўже існавалі, хоцб і былі дробнымі велічынёй. Адзначым, што тэорыя гарачага Вялікага выбуху не дае форму спектру гэты першасных абурэнняў — для яе яны з'яўляюцца пачатковымі данымі, якія не вынікаюць з тэорыі. Дзеля тлумачэння іх узнікнення патрабуецца прыцягваць дадатковыя механізмы, найбольш зграбны з якіх маецца ў інфляцыйнай тэорыі. Адметна, што інфляцыйны механізм адпавядае ўсёй сукупнасці касмалагічных назіральных звестак.