Востраў Мэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Востраў Мэн (англ.: The Isle of Man, мэнск.: Ellan Vannin) — брытанскае кароннае ўладанне. Размешчаны ў Ірландскім моры прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Англіі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса. Плошча — 572 кв. км. Востраў Мэн мае адзін з найстарэйшых парламентаў у свеце, Тынвальд — з 979 года.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Quocunque Jeceris Stabit» «Як ні кінеш, будзе стаяць» | |||||
Гімн: «O Land of Our Birth» | |||||
Афіцыйныя мовы | англійская, мэнская | ||||
Сталіца | Дуглас | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Дуглас, Рамсі, Піл, Каслтаўн | ||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Лорд Лейтэнант-губернатар Галоўны міністр | Карл III Эдам Вуд Элан Бэл | ||||
Плошча • Усяго | 572 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць | 83.834 чал. 148 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$4,1 млрд $53.800 | ||||
ІРЧП (2010) | 0,849 (вельмі высокі) (-ы) | ||||
Этнахаронім | Мэнцы | ||||
Валюта | Мэнскі фунт (M£), брытанскі фунт (GBP, £) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .im | ||||
Код ISO (Alpha-2) | IM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | IMN | ||||
Тэлефонны код | +44 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мэн (значэнні).
Мэн не лічыцца часткай Вялікабрытаніі і не ва ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. Шырока вядомы, як афшорная зона.
Знак вострава Мэн — трыскеліён, тры беглыя нагі, якія выходзяць з адной кропкі. Трыскеліён сімвалізуе стабільнасць, што адлюстравана ў дэвізе вострава. Таксама ён выяўлены на сцягу і гербе вострава.