жылы раён Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Вясня́нка — жылы раён у Мінску. Забудоўваецца з 1985 года па праеце архітэктараў Я. Сап’янік, Г. Белікава, В. Анікіна, Л. Красіевай, В. Пушкіна, В. Крусь, С. Замараева, Ю. Іванова. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада на міжмагістральнай тэрыторыі (плошча 51 га) паміж вуліцай Ціміразева і праспектам Пераможцаў. Разлічаны на 24 тыс. жыхароў. Кампазіцыя забудовы запраектавана з улікам блізкасці паркавай зоны ў даліне р. Свіслач. Жылыя будынкі (9—12-павярховыя дамы) у цэнтральным, найбольш узвышаным участку тэрыторыі, утвараюць маляўнічы ступеньчаты сілуэт, акцэнтам якога з’яўляецца група 20-павярховых дамоў. У Вяснянцы, якая мае аўтаномнае размяшчэнне, прадугледжаны розныя віды абслугоўвання. У цэнтральнай частцы забудовы (праспект Пераможцаў) знаходзіцца комплексны гандлёва-грамадскі цэнтр э паліклінікай, «Белаграпрамбанкам», гандлёвым цэнтрам «Вяснянка» і інш. Аб’екты гандлёва-бытавога абслугоўвання размешчаны па перыметры раёна. Асноўныя пешаходныя шляхі вядуць у зону грамадскага цэнтра, да футбольнага манежа, спартыўна-аздараўленчага цэнтра і лыжна-ролернай трасы. У 2007 годзе ў Вяснянцы здадзены 8-павярховы гасцінічны комплекс «Вікторыя», у 2009 годзе адкрыты шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс міжнароднага ўзроўню «Мінск-Арэна».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.