From Wikipedia, the free encyclopedia
Вячасла́ў Міха́йлавіч Мо́латаў (сапр. Скра́бін; 25 лютага (9 сакавіка) 1890, Кукарка — 8 лістапада 1986, Масква) — савецкі палітычны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1943). Адзін з бліжэйшых палітычных паплечнікаў І. В. Сталіна; адзін з найболей актыўных арганізатараў масавых рэпрэсій 1930-х — пачатку 1950-х гадоў.
У Кастрычніцкую рэвалюцыю член Петраградскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У 1920—1921 гадах сакратар ЦК КП(б) Украіны. У 1921—30 гадах сакратар ЦК УКП(б), адначасова ў 1928—1929 гадах першы сакратар МГК партыі. У 1930—1941 гадах старшыня СНК СССР і СТО СССР (да 1937). З 1941 года намеснік старшыні, у 1942—1957 гадах 1-ы намеснік старшыні СНК (Савета Міністраў) СССР, адначасова ў 1941—1945 намеснік старшыні ДКА. У 1939—1949 і 1953—1956 гадах наркам, міністр замежных спраў СССР. З 1957 года пасол у Манголіі. У 1960—1962 гадах сталы прадстаўнік СССР пры Міжнародным агенцтве па атамнай энергіі. Член ЦК КПСС ў 1921—1957 гадах. Член прэзідыума ЦК КПСС у 1926—1957 гадах. Выступіў супраць крытыкі культу асобы І. В. Сталіна ў сярэдзіне 50-х гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.