Гарадскі камітэт КПСС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадскі камітэт КПСС (неафіцыйна — гаркам партыі) — вышэйшы орган гарадской арганізацыі КПСС, паміж гарадскімі канферэнцыямі КПСС. Абіраліся гарадскімі канферэнцыямі КПСС. Існавалі у гарадах рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання, звычайна ў сталіцах, абласных цэнтрах, радзей у буйных гарадах, якія не з’яўляліся абласнымі цэнтрамі. Гарадскія камітэты гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання падпарадкоўваліся цэнтральным камітэтам камуністычных партый саюзных рэспублік (у РСФСР — Цэнтральнаму камітэту КПСС), гарадскія камітэты гарадоў абласнога падпарадкавання — абласным камітэтам КПСС.
РСДРП — РСДРП(б) — РКП(б) — УКП(б) — КПСС |
Гісторыя партыі |
Партыйная арганізацыя |
Кіраўнікі партыі |
Статут Руская партыя |