![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/1967_%25D0%2597%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2587%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_27_%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2584%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2586%25D0%25B8%25D1%258F.jpg/640px-1967_%25D0%2597%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%2587%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%258F_27_%25D0%25BF%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%2582%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2584%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2586%25D0%25B8%25D1%258F.jpg&w=640&q=50)
Канферэнцыя КПСС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канферэнцыя КПСС (Партканферэнцыя) — вышэйшы орган абласных, краявых, акруговых, гарадскіх, раённых і буйных першасных арганізацый КПСС. Абласная, краявая канферэнцыя склікаліся абласным, краявым камітэтам адзін раз у два-тры гады. Пазачарговыя (надзвычайныя) канферэнцыі склікаліся па рашэнню абласнога, краявога камітэта, ЦК кампартыі саюзнай рэспублікі або па патрабаванню адной трэці агульнай колькасці членаў арганізацый, якія ўваходзяць у абласную, краявую, рэспубліканскую партыйную арганізацыю.
РСДРП — РСДРП(б) — РКП(б) — УКП(б) — КПСС |
Гісторыя партыі |
Партыйная арганізацыя |
Кіраўнікі партыі |
Статут Руская партыя |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/1967_%D0%97%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%87%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_27_%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%BD%D1%86%D0%B8%D1%8F.jpg/640px-1967_%D0%97%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%87%D0%B5%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_27_%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%BD%D1%86%D0%B8%D1%8F.jpg)
Абласная, краявая канферэнцыя, з'езд кампартыі саюзнай рэспублікі заслухоўвалі справаздачы абласнога, краявога камітэта, ЦК кампартыі саюзнай рэспублікі, рэвізійнай камісіі, абмяркоўвалі пытанні партыйнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, абіралі абласны, краявы камітэт, ЦК кампартыі саюзнай рэспублікі, рэвізійную камісію і дэлегатаў на з’езд КПСС.
Акруговая, гарадская, раённая канферэнцыя (сход) заслухоўвалі справаздачы камітэта, рэвізійнай камісіі, абмяркоўвалі пытанні партыйнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, абіралі акруговы, гарадскі, раённы камітэт, рэвізійную камісію і дэлегатаў на абласную, краявую канферэнцыю або з'езд кампартыі саюзнай рэспублікі.
Усесаюзная канферэнцыя КПСС — нарада прадстаўнікоў мясцовых партыйных арганізацый і членаў цэнтральных партыйных органаў. Па Статуту КПСС магла склікацца ў перыяд паміж з'ездамі па меры неабходнасці для абмеркавання наспелых пытанняў палітыкі. Парадак склікання і правядзення Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі вызначаўся ЦК КПСС.
XIX з'езд КПСС (кастрычнік 1952) прызнаў, што наспеўшыя пытанні партыйнай палітыкі могуць абмяркоўвацца на з'ездах партыі і пленумах ЦК і што неабходнасці ў скліканні Усесаюзных канферэнцый няма. XXIII з'езд КПСС (сакавік — красавік 1966) аднавіў у Статуце партыі пункт, які дае ЦК КПСС права склікання Усесаюзнай канферэнцыі.