From Wikipedia, the free encyclopedia
Гварына Гварыні (Guarino Guarini; 1624—1683) — італьянскі архітэктар, матэматык і багаслоў з ордэна тэатынцаў, які працаваў пераважна на поўначы Італіі. Яго радыкальнае барока вядома як architectura obliqua («крывалінейнае дойлідства»).
Гварына Гварыні | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1624[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 1683[1][3][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Уплыў на | George of Trebizond[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шмат падарожнічаў, наведаў Лісабон і Прагу. Апублікаваў чатыры трактаты на матэматычныя і астранамічныя тэмы. Як архітэктар знаходзіўся пад уплывам Бараміні. Пры пабудове царквы Боскага Провіду ў Лісабоне і палацца Карыньяна ў Турыне праявіў сябе выдатным майстрам мудрагелістых архітэктурных вырашэнняў.
Гварыні быў адным з нешматлікіх архітэктараў XVII стагоддзя, якія шанавалі готыку і вучыліся ў сярэднявечных дойлідаў. У той жа час ён абапіраўся ў сваіх архітэктурных праектах на веды стэрэаметрыі, сярод усіх геаметрычных формаў аддаючы перавага авалу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.