From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Якаўлевіч Краснікаў (руск.: Генна́дий Я́ковлевич Кра́сников; нар. 30 красавіка 1958, Тамбоў, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі фізік. Доктар тэхнічных навук, прафесар, акадэмік РАН (2018; член-карэспандэнт 1997). Замежны член НАН Беларусі (2021).[1] Прэзідэнт Расійскай акадэміі навук з 20 верасня 2022 года.
Генадзь Якаўлевіч Краснікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў, паўправадніковых прыбораў, тэхналогіі стварэння звышвялікіх інтэгральных схем і праблем забеспячэння якасці іх прамысловай вытворчасці. Аўтар і суаўтар больш за 400 навуковых прац у расійскіх і замежных рэцэнзуемых выданнях, 4 навуковых манаграфій і больш за 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Асноўнымі напрамкамі даследаванняў з’яўляюцца мікра- і нанаэлектроніка. Ім створаны навуковыя і тэхналагічныя асновы фарміравання паўправадніковых структур з кіраванымі і стабільнымі электрафізічнымі параметрамі, а таксама выяўлены заканамернасці нераўнаважкіх працэсаў у пераходных абласцях межаў падзелу сістэм крэмній — дыяксід крэмнія — метал на ўсім тэхналагічным маршруце вырабу інтэгральных мікрасхем.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.