Генры Форд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генры Форд (англ.: Henry Ford; 30 ліпеня 1863 — 7 красавіка 1947) — амерыканскі прамысловец, уладальнік заводаў па вытворчасці аўтамабіляў па ўсім свеце, вынаходнік, аўтар 161 патэнта ЗША. Яго лозунг — «аўтамабіль для ўсіх»; завод Форда выпускаў найболей танныя аўтамабілі ў пачатку эпохі аўтамабілебудавання. Кампанія «Ford Motor Company» існуе дасёння.
Генры Форд | ||
---|---|---|
англ.: Henry Ford | ||
Генры Форд у 1919 годзе | ||
Род дзейнасці | вынаходнік, прамысловец | |
Дата нараджэння | 30 ліпеня 1863(1863-07-30)[1][2][…] | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 7 красавіка 1947(1947-04-07)[4][1][…] (83 гады) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Грамадзянства | ЗША | |
Бацька | Уільям Форд | |
Маці | Mary Litogot O'Hern[d][6] | |
Жонка | Clara Bryant Ford[d] | |
Дзеці | Эдсель Форд | |
Альма-матар | ||
Член у | ||
Узнагароды і прэміі |
Медаль Эліята Крэсана (1928) Медаль Холі (1936) Вашынгтонская прэмія (1944) |
|
Аўтограф | ||
Рознае | заснавальнік кампаніі Ford Motor Company | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | ||
Творы ў Вікікрыніцах |
Генры Форд вядомы таксама тым, што ўпершыню стаў выкарыстоўваць прамысловы канвеер для струменнай вытворчасці аўтамабіляў. Насуперак пашыранай памылцы, канвеер выкарыстоўвалі і да гэтага, у тым ліку для масавай вытворчасці. Аднак Генры Форд першым «паставіў на канвеер» тэхнічна складаную, то бок прадукцыю, якая патрабуе ў тэхнічнай падтрымцы на працягу ўсяго тэрміну эксплуатацыі — аўтамабіль. Кніга Форда «Маё жыццё, мае дасягненні» з’яўляецца класічным творам па навуковай арганізацыі працы. У 1924 годзе кніга «Маё жыццё, мае дасягненні» была выдадзена ў СССР. Гэта кніга стала крыніцай такой складанай палітэканамічнай з’явы, як фардызм.