Герб Верхнядзвінска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Верхнядзвінска (да 1962 — Дрысы) — геральдычны сімвал Верхнядзвінска, дараваны гораду 21 жніўня 1781: «у залатым полі Пагоня з чырвоным шчытом, на якім срэбны падвойны крыж»[1].
Хуткія факты Герб Верхнядзвінска, Дэталі ...
Герб Верхнядзвінска | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Верхнядзвінск |
Зацверджаны | 26 ліпеня 2002 |
Шчыт |
французскі |
Заснаванне | 26 ліпеня 2002 |
Мастак | І. Шпунт |
Закрыць
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 94.
Афіцыйнае апісанне:
У залатым полі французскага шчыта вершнік у сталёвых даспехах з паднятым мечам у правай руцэ і авальнай чырвонай тарай з выявай срэбнага «патрыяршага» крыжа ў левай, каня акрывае блакітная трохканцовая гунька.
Арыгінальны тэкст (руск.)В золотом поле французского щита всадник в стальных доспехах с поднятым мечом в правой руке и овальным красным щитом с изображением серебряного «патриаршего» креста в левой, конь покрыт голубой трехконечной попоной.