Герберт Джордж Уэлс (англ.: Herbert George Wells; 21 верасня 1866 — 13 жніўня 1946) — брытанскі пісьменнік і публіцыст. Аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў «Машына часу», «Чалавек-невідзімка», «Вайна светаў» і іншых, дзякуючы якім і стаў сусветна вядомым празаікам. Акрамя гэтага, менавіта з-за сваёй творчасці ў сферы навукова-фантастычнай літаратуры і застаўся ў памяці наступных пакаленняў. Фактычна, з'яўляецца адным з "бацькоў" літаратурнага жанра, як і Жуль Верн з Х'югам Гернсбекам. Прыхільнік фабіянства, а таксама, згодна некаторым крыніцам, крытычнага сацыялізму.

Хуткія факты Герберт Уэлс, Асабістыя звесткі ...
Герберт Уэлс
Herbert Wells
Thumb
(1920)
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Герберт Джордж Уэлс
Herbert George Wells
Псеўданімы H. G. Wells, Reginald Bliss, Septimus Browne і Sosthenes Smith
Дата нараджэння 21 верасня 1866(1866-09-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 жніўня 1946(1946-08-13)[3][1][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Джозеф Уэлс[d]
Маці Sarah Neal[d][5]
Жонка Isabel Mary Wells[d] і Catherine Wells[d]
Дзеці Anthony West[d], George Philip Wells[d] і Frank Wells[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, журналіст, ідыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, раманіст, сацыёлаг, сцэнарыст
Гады творчасці з 1895
Жанр навуковая фантастыка, біяграфія і эсэ
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Thumb
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Закрыць

Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1888). Доктар біялагічных навук (1942).

Першы літаратурны твор — аповесць «Арганаўты хронасу» (1888; накід рамана «Машына часу», 1895). Аўтар сацыяльна-палітычных твораў, напісаных у навукова-фантастычным жанры: «Востраў доктара Мора» (1896), «Чалавек-невідзімка» (1897), «Вайна светаў» (1898), «Першыя людзі на Месяцы» (1901), «Ежа багоў» (1904), «У дні каметы» (1906) і інш.; сацыяльна-бытавых раманаў: «Колы фартуны» (1896), «Каханне і містэр Люішэм» (1900), «Кіпс» (1905), «Анна-Вероніка» (пра эмансіпацыю жанчыны), «Тона-Бенге» (абодва 1909), «Білбі» (1915) і інш.; .раманаў-трактатаў: «Сучасная утопія» (1905), «Новы Макіявелі» (1911) і інш. У рамане «Вызвалены свет» (1914) узнята праблема выкарыстання атамнай энергіі ў ваенны і мірны час, у кнізе артыкулаў «Вайна, якая скончыць з войнамі» (1914) і рамане «Містэр Брытлінг п’е чашу да дна» (1916) адлюстраваны супярэчлівыя адносіны да І сусветнай вайны. Выступіў з антыфашысцкімі раманамі: «Напярэдадні» (1927), «Самадзяржаўе містэра Паргема» (1930), аповесцю «Гулец у кракет» (1936) і інш. Прапаганда рэлігіі ў аповесцях «Бог — нябачны кароль», «Душа епіскапа» (абедзве 1917) і інш. Аўтар навукова-папулярнай кнігі «Навука жыцця» (т. 1—3, 1930; з Дж. Хакслі), шматлікіх п’ес, кінасцэнарыяў і інш. Уражанні ад паездак у Расію ў кнігах «Расія ў змроку» (1920), «Вопыт аўтабіяграфіі» (1934).

На беларускую мову яго асобныя раманы перакладалі Т. Тамашэвіч і інш. Многія яго творы экранізаваны.

Беларускія пераклады

• Вайна ў паветры. — Мн., 1931;
• Першыя людзі на Месяцы / Гербэрт Уэльс; / Пер. з руск. Ц. Зарэчнага. — Мн.: БДВ, 1931. — 144 с.
• На дне акіяна. — Мн., 1939;
• Вайна сусветаў; Чалавек-невідзімка / Г. Уэлс; Пер. з руск. В. Тамашэвіча, М. Зарэмбы. — Мн.: Юнацтва, 1997. — ISBN 985-05-0135-9
• Чалавек, які ўмеў рабіць цуды

Зноскі

1. Nicholson N. C. H.G. Wells // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. H. G. Wells // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Уэллс Герберт Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.