спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Латарынгія вылучылася ў 855 годзе пасля падзелу «Сярэдняга каралеўства» імператара Лотара I. Спачатку Латарынгія была каралеўствам, а напачатку X стагоддзя стала герцагствам.
Каралінгі
843—855: Лотар I (795—855), імператар з 817, кароль Італіі з 818, кароль «Сярэдняга каралеўства» (буд. Латарынгія) з 843, сын імператара Людовіка I Набожнага
855—869: Лотар II (каля 835—869), кароль Латарынгіі з 855, сын Лотара I
869—877: Карл II Лысы (823—877), кароль Францыі з 840, кароль Італіі з 876, імператар з 875, кароль Латарынгіі з 869, брат Лотара I
870—876: Людовік II Нямецкі (804/805 — 876), кароль Германіі з 843, кароль Латарынгіі (Людовік I) з 870, брат Лотара I
877—879: Людовік II Заіка (846—879), кароль Францыі з 877, кароль Латарынгіі з 877, сын Карла II Лысага
879—882: Людовік III Малодшы (каля 835—882), кароль Германіі з 876, кароль Латарынгіі з 879, сын Людовіка II Нямецкага
882—887: Карл III Тоўсты (839—888), кароль Германіі 876—887, кароль Італіі 879—887, імператар 881—887, кароль Латарынгіі 882—887, кароль Францыі 884—887, брат Людовіка III Малодшага
887—895: Арнульф Карынтыйскі (каля 850—899), кароль Германіі з 887, кароль Латарынгіі 887—895, імператар з 896, пляменнік Карла III Талстога і Людовіка III Малодшага
895—900: Цвенцібольд (пам. 900), кароль Латарынгіі з 895, незаконны сын Арнульфа
911—923: Карл III Дурнаваты (879—929), кароль Францыі 898—923, кароль Латарынгіі 911—923, сын Людовіка II Заікі
Канрадзіны
903—910: Гебхард (пам. 910), граф у Ветэрау і Райнгау, герцаг Латарынгіі з каля 903
Рэгінарыды
911—915: Рэнье (Рэгінар) I (пам. 915), граф Генегау (Эно) 880—898, граф Маасгау, герцаг Латарынгіі з 911
Ардэнскі дом (Вігерыхіды)
915/916 — 921/922: Вігерых (пам. каля 919), пфальцграф Латарынгіі з 915/916
Рэгінарыды
928/929 — 938/939: Гізельберт (Жыльбер) (пам. 939), герцаг Латарынгіі з 928/929, сын Рэнье I
Саксонская дынастыя
939—940: Генрых I Баварскі (919/922—955), герцаг Латарынгіі 939—940, герцаг Баварыі з 948, сын караля Германіі Генрыха I Птушкалова
Вердэнскі дом
942—944: Атон I (пам. 944), граф Вердэна з 923, герцаг Латарынгіі з 942, сын Рыхвіна, графа Вердэна, і Кунігуды, удавы пфальцграфа Вігерыха
Салічная (Франконская) дынастыя
945—953: Конрад I Руды, (пам. 955), герцаг Латарынгіі 945—953, муж Ліегарды, дачкі імператара Атона I
Саксонская дынастыя
953—965: Бруна (Брунон) (каля 925—965), архібіскуп Кёльна з 953, герцаг Латарынгіі з 953, канцлер Германіі з 940, брат імператара Атона I
У 959 годзе імператар падзяліў герцагства на 2 часткі: Верхняя Латарынгія і Ніжняя Латарынгія. Вярхоўную ўладу над Латарынгіяй захоўваў Бруна, да 977 года герцагі Верхняй і Ніжняй Латарынгіі насілі тытул віцэ-герцаг.
Матфрыдзінгі
959—964: Готфрыд (Жафруа) (I) (пам. 964), граф Эно (Генегау) з 958, граф у Юліхгау, віцэ-герцаг Ніжняй Латарынгіі з 959
964—973: Рыхер (пам. 973), граф у Лютыхгау, граф Эно (Генегау) з 964, віцэ-герцаг Ніжняй Латарынгіі з 968
978—992: Карл I (пам. пасля 992), сын Людовіка IV Заморскага, караля Заходне-Франкскага каралеўства, і Гербергі Саксонскай, удавы Гізельберта, герцага Латарынгіі
1012—1023: Готфрыд (Жафруа) II (I) (пам. 1023), граф Вердэна, сын Готфрыда I, графа Вердэна
1023—1044: Газела I (каля 970—1044), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1023, герцаг Верхняй Латарынгіі з 1033, брат Готфрыда II
1044—1046: Газела II (каля 1008—1046), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1044, сын Газела I
Ардэнскі дом (Вігерыхіды), Люксембургскі дом
1046—1065: Фрыдрых II Люксембургскі (1003—1065), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1046, сын графа Фрыдрыха I Люксембургскага
Ардэнскі дом (Вігерыхіды), Вердэнская лінія
1065—1069: Готфрыд (Жафруа) II Барадаты (пам. 1069), герцаг Верхняй Латарынгіі 1044—1047, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1065, сын Газела I
1069—1076: Готфрыд (Жафруа) III Гарбаты (каля 1040—1076), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1069, сын Готфрыд II
Салічная (Франконская) дынастыя
1076—1089: Конрад II (1074—1101), кароль Італіі 1093—1098, кароль Германіі 1087—1098, герцаг Ніжняй Латарынгіі і маркграф Турына 1076—1089 сын імператара Генрыха IV
віцэ-герцаг: Альберт III Намюрскі (каля 1035—1102), граф Намюра з 1063, рэгент (віцэ-герцаг) Ніжняй Латарынгіі 1076—1089
Булонскі дом
1089—1096: Готфрыд (Жафруа) IV Бульёнскі (каля 1060—1100), граф Бульёнскі, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1089, сын Эсташа II, графа Булоні, і Іды, дочкі герцага Готфрыда III Барадатага
У 1096 годзе Готфрыд Бульёнскі заклаў герцагства, адпраўляючыся ў Крыжовы паход. Пасля яго смерці за тытул герцага Ніжняй Латарынгіі спрачаліся Лімбургскі і Лувенскі дамы.
Лімбургскі дом
1101—1106: Генрых II Лімбургскі (пам. 1119), граф Арлона і Лімбурга (Генрых I) з 1081, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1101—1106, унук Фрыдрыха II Люксембургскага
Лувенскі дом
1106—1125: Готфрыд (Жафруа) V Смелы (1060—1140), граф Лувена і Бруселя (Годфрыд I) з 1095, ландграф Брабанта з 1095, маркграф Антверпена, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1106—1125, 1138—1140
Лімбургскі дом
1125—1138: Вальрам (Валеран) Лімбургскі (пам. 1139), граф Арлона і герцаг Лімбурга з 1119, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1125—1138, сын Генрыха Лімбургскага
1140—1142: Готфрыд (Жафруа) VI (пам. 1142), граф Лувена і ландграф Брабанта (Готфрыд II) з 1140, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1140, сын Готфрыда V Смелага
1142—1190: Готфрыд VII, граф Лувена, маркграф Брабанта (Готфрыд III), герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1143, сын Готфрыда VI
1431—1453: Рэнэ I Анжуйскі (1409—1480), муж Ізабелы I, герцаг Бара з 1430, герцаг Латарынгіі з 1431, граф Анжуйскі з 1434, граф Праванса з 1435, кароль Неапаля 1435—1422, тытулярны кароль Сіцыліі, Венгрыі, Іерусаліма і Арагона
муж: Феры (Фрыдрых) II (1420—1470), граф дэ Вадэмон, іх нашчадкі атрымалі ў спадчыну герцагства
Дом дэ Вадэмон (1473—1737)
1473—1508: Рэнэ II Латарынгскі (1451—1508), граф дэ Вадэмон (1470), д'Омаль, д'Эльбёф (1473), сір дэ Жуанвіль (1476), герцаг Латарынгіі (1473), герцаг дэ Бар (1480), барон Маенскі (1481), сын Іаланды Анжуйскай
У 1766 годзе Латарынгія была ўключана ў склад Францыі.
Georges Poull.La maison souveraine et ducale de Bar.— Nancy: Presses Universitaires de Nancy, 1994.— 455p.— ISBN 2-86480-831-5.
Georges Poull.La maison ducale de Lorraine.— Nancy: Presses Universitaires de Nancy, 1991.— 575p.— ISBN 2-86480-517-0.
Bogdan Henry.La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire.— Paris: Perrin, 2005.— 291p.— ISBN 2-262-02113-9.(фр.)
Kienast, W.Der Herzogstitel in Frankreich und Deutschland (9. bis 12. Jahrhundert).— Munchen, 1968.
Mohr, W.Geschichte des Herzogtums Lothringen.— Saarbrucken, 1976.
Barth, R.Der Herzog in Lotharingen im 10. Jahrhundert.— Sigmaringen, 1990.
Werner, M.Der Herzog von Lothringen in salischer Zeit (Die Salier und das Reich 1).— Sigmaringen, 1991.
LOTHARINGIA(англ.). Foundation for Medieval Genealogy.Праверана 15снежня 2011.
Ludwig HERZÖGE DES HERZOGTUMS LOTHRINGEN(ням.)(недаступная спасылка). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer.Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2015.Праверана 15снежня 2011.
Lothringen(ням.)(недаступная спасылка). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer.Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2015.Праверана 15снежня 2011.
Кіраўнікі Латарынгіі(англ.)(недаступная спасылка). GENEALOGY.EU.Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012.Праверана 12чэрвеня 2010.