У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Герцаг Эдынбургскі (значэнні).
Герцаг Эдынбургскі (англ.: Duke of Edinburgh) — брытанскі герцагскі тытул, названы па сталіцы Шатландыі горадзе Эдынбургу. Створаны 26 ліпеня 1726 года каралём Вялікабрытаніі Георгам I для свайго ўнука Фрыдэрыка, будучага прынца Уэльскага. Адзін з самых маладых герцагскіх тытулаў брытанскага каралеўскага сямейства: прысвойваецца толькі з XVIII ст., пасля юрыдычнага аб’яднання Вялікабрытаніі. У 1764—1834 гг. тытул быў аб’яднаны з тытулам герцаг Глостэрскі.
Носьбіты тытула:
Іншыя тытулы: барон Сноўдэн у графстве Карнарван, віконт Лонсестан у графстве Корнуал, граф Элтэм у графстве Кент і маркіз вострава Ілі
- 1726—1751: Фрэдэрык, 1-ы герцаг Эдынбургскі (1 лютага 1707 — 31 сакавіка 1751). Старэйшы сын брытанскага караля Георга II і Караліны Ансбахскай. З 1728 года — прынц Уэльскі. Памёр пры жыцці свайго бацькі і не валадарыў. Таксама насіў тытулы: герцаг Ротсей і герцаг Корнуальскі (з 1726).
- 1751—1760: Георг, 2-і герцаг Эдынбургскі (4 чэрвеня 1738 — 29 студзеня 1820). Старэйшы сын Фрыдэрыка, прынца Уэльскага і Аўгусты Саксен-Гоцкай. Пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну тытул герцага Эдынбургскага, затым яму дзедам быў прысвоены таксама тытул прынца Уэльскага. У 1760 годзе, пасля смерці дзеда, узыйшоў на прастол як Георг III, і тытул злучыўся з каронай.
Іншыя тытулы: граф Конат
- 1764—1805: Уільям Генры, герцаг Глостэрскі і Эдынбургскі (25 лістапада 1743 — 25 жніўня 1805), трэці сын Фрыдэрыка, прынца Уэльскага і Аўгусты Саксен-Гоцкай. Малодшы брат караля Георга III. Тытул яму прысвоены разам з тытулам «герцаг Глостэрскі», якія лічыўся вышэйшым («герцаг Глостэрскі і Эдынбургскі»)
- 1805—1834: Уільям Фрэдэрык, герцаг Глостэрскі і Эдынбургскі (15 студзеня 1776 — 30 лістапада 1834), адзіны сын Уільяма Генры, герцага Глостэрскага і Эдынбургскага, і Марыі Уолпал. Як і бацька, насіў тытул «Глостэрскі і Эдынбургскі». Памёр бяздзетным, тытул вярнуўся да кароны.
Іншыя тытулы: граф Кент і граф Ольстэр
- 1866—1900: Альфрэд Эрнест Альберт, 1-ы герцаг Эдынбургскі, граф Кенцкі і граф Ольстэрскі (6 жніўня 1844 — 30 ліпеня 1900). Другі сын каралевы Вялікабрытаніі каралевы Вікторыі і прынца-кансорта Альберта Саксен-Кобург-Гоцкага, з 1893 года кіруючы герцаг Саксен-Кобург-Гоцкі. З-за таго, што яго адзіны сын Альфрэд (1874—1899) скончыў жыццё самагубствам пры яго жыцці, пасля Альфрэда тытул зноў вярнуўся да кароны.
Іншыя тытулы: віконт Мерыянет і барон Грынвіч з Грынвіча ў графстве Лондан
- 1947 — 2021: Філіп, герцаг Эдынбургскі, граф Мерыянет і барон Грынвіч (10 чэрвеня 1921 — 9 красавіка 2021), адзіны сын прынца Андрэя, сына караля Грэцыі Георга I, і Алісы Батэнберг. Муж Лізаветы II, народжаны прынц Грэчаскі і Дацкі. Тытул прысвоены яму будучым цесцем Георгам VI напярэдадні вяселля.
- 2021 — 2022: Чарлз, прынц Уэльскі, прынц Шатландыі, герцаг Корнуальскі, герцаг Эдынбургскі, герцаг Ротсей, граф Чэстэр, граф Кэрык, граф Мерыянет, барон Рэнфру, барон Грынвіч і лорд Астравоў (нар. 14 лістапада 1948), старэйшы сын прынца Філіпа і Лізаветы II. Тытул быў атрыманы ў спадчыну пасля смерці бацькі. 8 верасня 2022 года стаў каралём пад імем Карла III; з таго часу тытул нікому не належыць.
- з 2023: Прынц Эдвард, граф Форфар-Уэсекскі (нар. 10 сакавіка 1964), малодшы сын прынца Філіпа і Лізаветы II, другі брат Карла III. Тытул прысвоены на загад караля ў дзень 59-годдзя.
- Прынц Уільям, герцаг Кембрыджскі (нар. 1982), старэйшы сын Карла III
- Прынц Джордж Кембрыджскі (нар. 2013), адзіны сын прынца Уільяма
- Прынц Генры Уэльскі (нар. 1984), малодшы сын Карла III
- Прынц Эндру, герцаг Ёркскі (нар. 1960), другі сын прынца Філіпа
- Прынц Эдвард, граф Уэсекскі (нар. 1964), малодшы (трэці) сын прынца Філіпа
- Джэймс, віконт Северн (нар. 2007), адзіны сын прынца Эдварда
У 1999 годзе было абвешчана, што герцагам Эдынбургскім стане граф Эдвард Уэсекскі, малодшы сын Лізаветы II. Гэта не будзе аўтаматычным пераходам тытула па спадчыне ад бацькі да сына. Спадчыннікам герцагскага тытула прынца Філіпа з’яўляўся яго старэйшы сын прынц Чарлз, які з’яўляўся адначасова (з боку маці) спадчыннікам брытанскага прастола. Цяпер, калі Чарлз стаў каралём пад імем Карла III, ён мае права прысвоіць тытул свайму малодшаму брату Эдварду.