Гары (герцаг Сасекскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прынц Генры, герцаг Сасекскі (англ.: Prince Henry, Duke of Sussex, поўнае імя Генры (Генрых) Чарлз (Карл) Альберт Дэвід (Давід) Маўнтбетэн-Віндзар, англ.: Henry Charles Albert David Mountbatten-Windsor; 15 верасня 1984, Падынгтан, Лондан) — малодшы сын караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ і яго першай жонкі прынцэсы Дыяны, унук каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II. З ранняга дзяцінства вядомы пад сямейным імем Гары, якое ўжываецца нават у афіцыйных крыніцах[14]. Станам на жнівень 2022 года шосты ў чарзе спадчыннікаў стальца Злучанага каралеўства.
Remove ads
Біяграфія
Прынц Гары нарадзіўся 15 верасня 1984 года ў бальніцы Святой Марыі ў Падынгтане, цэнтральным раёне Лондана. 21 снежня 1984 года быў ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім у капліцы Святога Георгія ў Віндзары, дзе атрымаў імя Генры Чарлз Альберт Дэвід Віндзар.
Спачатку Гары наведваў дзіцячы садок місіс Майнарс, у верасні 1987 года адправіўся ў школу Уэзербі ў Лондане, а з 1992 года стаў вучнем школы Ладграў у Беркшыры, дзе правучыўся наступныя пяць гадоў. 31 жніўня 1997 года, калі яму было 12 гадоў, у аўтакатастрофе ў Парыжы загінула яго маці прынцэса Дыяна. На пахаванні маці браты ішлі за яе труною[15].
Remove ads
Сям’я
27 лістапада 2017 года стала вядома пра заручыны прынца Гары з амерыканскай актрысай Меган Маркл, рамантычныя адносіны з якой пачаліся ў чэрвені 2016 года[16]. Вяселле адбылося 19 мая 2018 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. 6 мая 2019 года ў прынца Гары і Меган Маркл нарадзіўся сын, якога назвалі Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар[17]. 4 чэрвеня 2021 года нарадзілася дачка Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар[18].
Remove ads
Тытулы і звароты
Хоць у яго тытулаванні ёсць словы «прынц» (як прэфікс перад імем) і «Уэльскі» (His Royal Highness Prince Henry Charles Albert David of Wales), ён, роўна як і яго брат, не з’яўляецца ўладальнікам тытула «прынц Уэльскі»: тытул належыць выключна непасрэднаму спадчынніку брытанскага стальца, у гэтым выпадку — яго бацьку Чарлзу. У дзень вяселля з Меган Маркл прынцу Гары нададзены тытул герцага Сасекскага, графа Дамбартана і барона Кілкіла[19].
- 1984—2018: Яго Каралеўская Высокасць прынц Генры Уэльскі
- з 2018: Яго Каралеўская Высокасць герцаг Сасекскі, граф Дамбартан, барон Кілкіл.
Асабісты герб і ўзнагароды

Як члену каралеўскай сям’і, на васямнаццацігоддзе яму быў падараваны асабісты герб, аснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.
Вайсковыя званні
- 13 красавіка 2006 — карнет (другі лейтэнант) Каралеўскай коннай гвардыі
- 13 красавіка 2008 — лейтэнант Каралеўскай коннай гвардыі
- 16 красавіка 2011 — капітан Армейскага паветранага корпуса
Зноскі
- Prince Harry of Wales // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Prince Henry Charles Albert David Windsor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. The Peerage
- https://www.royal.uk/royal-wedding-2018 Праверана 17 красавіка 2020.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Catalog of the German National Library Праверана 16 лютага 2024.
- https://www.betterup.com/en-us/resources/blog/prince-harry-chief-impact-officer — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
- https://www.cnbc.com/2021/03/23/prince-harry-joins-betterup-mental-health-start-up.html — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
- The Prince of Wales — Prince Harry Архівавана 19 кастрычніка 2012.
- BBC ON THIS DAY – 6–1997: Diana's funeral watched by millions (англ.). London: BBC (6 верасня 1997). Праверана 17 жніўня 2022.
- Prince Harry, Meghan Markle to finally tie the knot (англ.). CBC News (27 лістапада 2017). Праверана 17 жніўня 2022.
- Barry, Ellen; Karasz, Palko. Meghan, Duchess of Sussex, gives birth to a boy (англ.). The New York Times (6 мая 2019). Праверана 2022-8-17.
- Foster, Max; Said-Moorhouse, Lauren. Meghan and Prince Harry welcome second child (англ.). CNN (6 чэрвеня 2021). Праверана 17 жніўня 2022.
- Minard, Jenny. Prince Harry and Ms. Meghan Markle: Announcement of Titles (англ.) (19 мая 2018). Праверана 17 жніўня 2022.
- Prince Harry Gets Medal as Chelsy Cheers Him On Архівавана 30 кастрычніка 2008. 5 мая 2008.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads