Глоўбал-200
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глоўбал-200 (англ.: Global 200) — рэйтынгавы спіс экасістэм (наземных, прэснаводных і марскіх), які вылучае найбольш важныя для захавання рэгіёны на думку Сусветнага фонду дзікай прыроды. У рэйтынгу выкарыстоўваецца паняцце «экарэгіёны» — вялікія вобласці адносна аднастайнага клімату, якія даюць прытулак характэрным відах і прыродным супольнасцям[1].
Фонд прысвойвае кожнаму рэгіёну адзін з наступных статусаў:
- Крытычны (які знаходзіцца пад пагрозай знікнення)
- Уразлівы
- Адносна стабільны (непашкоджаны)
Больш за палову рэгіёнаў у Global 200 адзначаны як «знаходзяцца пад пагрозай знікнення».