From Wikipedia, the free encyclopedia
Глінкава гвардыя (славацк.: Hlinkova garda — Глінкава Гарда) (HG) — напаўваенная арганізацыя Славацкай Народнай Партыі ў 1938—1945, сваю назву атрымала ў гонар Андрэя Глінкі.
Пасля Першай сусветнай вайны і распаду Аўстра-Венгрыі Славакія была ўключана ў склад Першай Чэхаславацкай Рэспублікі, створанай пры падтрымцы Антанты. Славацкія нацыяналісты на чале з Андрэем Глінкай імкнуліся да незалежнасці ад Чэхіі. Для дасягнення сваіх мэт яны стварылі Глінкаву славацкую народную партыю[1]. У рамках партыі ў 1923 годзе была створана напаўваенная арганізацыя Родабрана[2]. Яна была распушчана ўладамі Чэхаславакіі ў 1927 годзе. Родабрана была папярэднікам Глінкавай гвардыі. Пасля Мюнхенскага пагаднення аб падзеле Чэхаславакіі Глінкава партыя актывізавала сепаратысцкую дзейнасць, у прыватнасці 10 кастрычніка 1938 года партыя абвясціла ў Жыліне аўтаномію Славакіі.
Глінкава гвардыя была створана 8 кастрычніка 1938 года, першым камандзірам стаў Карал Сідар.
Хоць у якасці нагоды для заснавання была ўказана «ваенная падрыхтоўка моладзі», вельмі хутка ГГ стала рэальнай сілай у Славакіі. Яна стала несці паліцэйскія абавязкі і праводзіць сілавыя акцыі супраць яўрэяў, чэхаў, цыган і камуністаў.
У прыватнасці, пасля Першага Венскага арбітражу напачатку лістапада 1938 года Глінкава гвардыя займалася дэпартацыяй яўрэяў паўднёвай Славакіі на тэрыторыю, якая перадавалася Венгрыі[3].
Максімальнай колькасці прыкладна ў 100 тысяч членаў арганізацыя дасягнула пасля Славацка-венгерскай вайны 1939 года[4].
У 1939 камандзірам ГГ стаў славацкі фашыст Аляксандр Мах, асуджаны пазней як ваенны злачынец. З 1941 года члены ГК праходзілі трэніроўкі ў лагерах СС у Германіі. Адным з жорсткіх карнікаў ГГ, быў Берак «Борыс» Батары, вінаваты ў смерці 1500 яўрэяў. У 1942 ГГ праводзіла «арыізацыю маёмасці» з высылкай яўрэяў у Асвенцім. У жніўні 1944 года падчас Славацкага Народнага Паўстання нямецкія войскі выкарыстоўвалі ГГ у баях супраць славацкіх партызан[5]. ГГ была распушчана ў 1945 годзе, шматлікія члены былі асуджаны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.