Свята-Уладзімірская царква (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Уладзімірская царква (Гродна)map

Уладзімірская царква — помнік архітэктуры канца 19 ст. Знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вул. Перамогі, 5.

Хуткія факты Свята-Уладзімірская царква, Краіна ...
Славутасць
Свята-Уладзімірская царква
Thumb
53°39′52″ пн. ш. 23°49′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Архітэктар Іван Капітонавіч Плотнікаў
Дата пабудовы 1896 год
Thumb
Закрыць

Гісторыя

Пабудавана ў 1896 з цэглы ў псеўдарускім стылі (архітэктар І. Плотнікаў).

Архітэктура

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з двух’яруснай званіцы і асноўнага аб’ёму з пятігранной апсідай. Асноўны аб’ём накрыты чатырохскатным дахам, званіца завершана шатром з верхавінай. Аконныя праёмы аркавыя і лучковыя. Сцены па перыметры завершаны зубчастым поясам, філянгавым фрызам і прафіляваным карнізам. На бакавых фасадах кілападобныя франтончыкі. Цокаль раскрапаваны філёнгамі і прафіляваны цягамі. Архітэктура царквы насычана стылізаванымі элементамі дэкору старажытнарускай архітэктуры (закамары, кілападобныя аркі, крыжовыя і аркавыя нішы, кутнія калонкі, ліштвы вокнаў і інш.).

Інтэр’ер

Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю. Дэкаратыўны акцэнт інтэр'еру — драўляны іканастас.

Літаратура

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.