From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Адам «Джым» Белу́шы (англ.: James Adam «Jim» Belushi; 15 чэрвеня 1954 года, Чыкага, ЗША) — амерыканскі акцёр, камедыянт, спявак і музыка[5]. Вядомы, дзякуючы галоўнай ролі ў сіткаме «Як сказаў Джым», а таксама шэрагу фільмаў як то «Чырвоная спякота», «Містэр Лёс», «Як атрымаць поспех у справах», «Кучараўка Сью» і іншых. З'яўляецца малодшым братам іншага камедыянта Джона Белушы і ёсць бацькам акцёра Роберта Белушы.
Джэймс Белушы | |
---|---|
англ.: James Belushi | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adam Anastos Belushi[d] |
Маці | Agnes Demetri Samaras[d] |
Жонка | Marjorie Bransfield[d] і Jennifer Sloan[d] |
Дзеці | Robert Belushi[d], Jamison Belushi[d] і Jared Belushi[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, спявак, кампазітар, комік, акцёр агучвання, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
IMDb | ID 0000902 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Белушы нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 года ў Чыкага ў сям’і эмігрантаў з Албаніі. Акрамя старэйшага брата, акцёра Джона, Джэймс таксама мае старэйшую сястру Мэрыян і малодшага брата Білі[6]. Па заканчэнні школы ў прадмесці Чыкага Джэймс паступіў у каледж Дзюпэйдж, а затым на тэатральны факультэт універсітэта Паўднёвага Ілінойса ў Карбондэйле. З 1977 па 1980 гады Белуші, як і яго старэйшы брат Джон Белушы, працаваў з чыкагаўскай тэатральнай групай «Другі горад». У гэты ж час Джэймс дэбютаваў на тэлівізіі, з'явіўшыся ў сіткаме «Кто сочыць за дзецьмі» у 1978 годзе. Першай яго значнай роллю стала роля ў фільме «Злодзей» Майкла Мана ў 1981 годзе. Пасля смерці старэйшага брата Джона з 1983 па 1985 гады ён з'яўляўся ў перадачы «Суботамі вечарам у жывым эфіры».
Аднак, Белушы атрымаў большую вядомасць дзякуючы другім ролям у фільмах «Чалавек з адным чырвоным чаравіком» (1985), «Пра мінулую ноч...», «Сальвадор» і «Крама жахаў» (усе 1986), якія адкрылі перад Джэймсам запрашэнні да іншых галоўных роляў. Ён здымаўся ў фільмах «Рэальныя мужчыны», «Чырвоная спякота», «Гамер і Эдзі», «К-9», «Як атрымаць поспех у справах», «Містэр Лёс», «Зразумее толькі самотны», «Кучараўка Сью» і іншых. Пасля таксама займаўся агучкай перанажаў у мультыплікацыйных фільмах. У 2001 годзе быў запушчына папулярны сіткам «Як сказаў Джым» тэлеканала ABC, дзе Джэймс сыграў галоўную ролю.
У 2003 годзе Белушы і Дэн Экрайд выпусцілі музычны альбом «Have Love, Will Travel» і ўдзельнічалі ў турнэ ў падтрымку альбома. У жніўні 2020 года Белушы распачаў здымку серыяла пра сваё жыццё на сваім маёнтку ў Арэгоне, дзе ён вырошчвае каноплю[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.