Джэм
старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэм (англ.: jam[1]) — харчовы прадукт, які атрымліваецца зварваннем пладоў або ягад у цукровым сіропе або ў мёдзе да жэлепадобнага стану.
Джэмы могуць быць любой кансістэнцыі — ад згушчанай жэліраванай масы працёртай садавіны і ягад, да цэлых ягад і кавалачкаў садавіны ў сіропе. Вырабляюцца пастэрызаванымі і непастэрызаванымі.