From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень падзякі (англ.: Thanksgiving Day) — дзяржаўнае свята ў ЗША і Канадзе, адзначаецца ў другі панядзелак кастрычніка ў Канадзе[1] і ў чацвёрты чацвер лістапада ў ЗША. З гэтага дня пачынаецца святочны сезон, які ўключае ў сябе Нараджэнне Хрыстова і працягваецца да Новага года.
Дзень падзякі першапачаткова быў святам выразы падзякі і ўдзячнасці Богу, а роўна сям’і і сябрам за матэрыяльны дабрабыт і добрае стаўленне. У традыцыйным сэнсе (уласцівым земляробчым культурам пачынаючы з самых старажытных часоў), такое свята на зыходзе восені азначала падзяку нябёсам за багаты ўраджай і за багацце розных пладоў. З тых часоў у ЗША і Канадзе гэтае свята ў значнай ступені страціла свае рэлігійныя карані і стала грамадзянскім, агульнапрынятым і агульнанародным.
Сваімі каранямі гэтае свята сыходзіць у глыб амерыканскай гісторыі, да самых першых перасяленцаў з Англіі, якія прыбылі да берагоў Амерыкі ў 1620 годзе на знакамітым цяпер судне «Мейфлаўэр». Яны высадзіліся пасля цяжкага плавання па штармавым акіяне ў цяперашнім штаце Масачусетс марозным лістападаўскім днём і заснавалі Плімуцкую калонію.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.