Еўрапейскі Мастэрс 2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі Мастэрс 2016 (англ.: European Masters 2016) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 9 кастрычніка 2016 года ў Circul Globus, у горадзе Бухарэст, Румынія. Турнір стаў першым розыгрышам Еўрапейскага Мастэрс і першым прафесійным снукерным турнірам на тэрыторыі Румыніі. Прызавы фонд турніру склаў €350,000, з якіх €75,000 атрымаў пераможца.
Еўрапейскі Мастэрс 2016 | |
![]() | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 3 — 9 кастрычніка 2016 |
Арэна | «Circul Globus» |
Горад | Бухарэст |
Краіна | Румынія |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €350,000 |
Прызавыя пераможцы | €75,000 |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 9:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 34 (+94) |
Колькасць матчаў | 33 (+91) |
Колькасць фрэймаў | 193 (+505) |
Колькасць соценных серый | 25 (+42) |
Найвышэйшая серыя | 136 (Марк Сэлбі) (кваліфікацыя: 147 (Шон Мёрфі)) |
● Еўрапейскі Мастэрс ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Шанхай Мастэрс | Адкрыты чэмпіянат Англіі→ |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Judd_Trump_May_2015.jpg/640px-Judd_Trump_May_2015.jpg)
Першым пераможцам турніру стаў Джад Трамп, які перайграў на сваім шляху да тытула Адыт'ю Мехту (4:3) і Дуэйна Джонса (4:2) у кваліфікацыі, Бэна Вуластана (4:3), Эндру Хігінсана (4:0), чатырохразовага чэмпіёна свету Джона Хігінса з Шатландыі ў чвэрцьфінале (4:0), дзеючага чэмпіёна свету і лідара рэйтынгу Марка Сэлбі ў паўфінальным матчы (6:2) і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О’Салівана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, 27-гадовы англічанін выйграў свой шосты рэйтынгавы тытул, трэці прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у 2016 годзе (пасля перамог на Championship League і адкрытым чэмпіянаце Кітая). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу з чацвёртай на трэцюю пазіцыю.