From Wikipedia, the free encyclopedia
Жэрмен Катанга (фр.: Germain Katanga; нар. 28 красавіка 1978), таксама вядомы па мянушцы Сімба (з суахілі «леў») — заснавальнік групоўкі «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры»[1][2]. Асуджаны Міжнародным крымінальным судом за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці[3].
Жэрмен Катанга | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ПССІ, пазней УС ДРК |
Род войскаў | паўстанцкае апалчэнне |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы/войны | Другая кангалезская вайна, Ітурыйскі канфлікт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў горадзе Мамбаса, Усходняя правінцыя Рэспублікі Заір (сучасная правінцыя Ітуры ДР Конга). Паходзіць з нгіці (падгрупа народа ленду)[1].
У 2003 годзе заснаваў групоўку «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры». Выступіў супраць урада ДР Конга ў Ітурыйскім канфлікце[2]. Пасля прымярэння з уладамі ў 2004 годзе[2][4][5] атрымаў званне брыгаднага генерала кангалезскай арміі[6]. Пасаду кіраўніка паўстанцкай групоўкі перадаў Кобра Матата[7].
У сакавіку 2005 года арыштаваны[2] ў сувязі з забойствам дзевяці міратворцаў ААН[8][9]. У кастрычніку 2007 года перададзены Міжнароднаму крымінальнаму суду[8].
7 сакавіка 2014 года Жэрмен Катанга прызнаны вінаватым па пяці пунктах абвінавачвання ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці , як саўдзельніка разні ў лютым 2003 года ў вёсцы Багаро на ўсходзе ДРК[3][10]. Былы баявік атрымаў 12 гадоў зняволення[11]. Стаў другім, пасля Томаса Лубанга, асуджаным Міжнародным крымінальным судом[12].
Ажаніўся з Дэніз Катанга. Мае 2 дзяцей[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.