Збожжавыя культуры, збожжа — група раслін некаторых батанічных сямействаў (у прыватнасці, злакавых, грэчкавых і амарантавых), якія вырошчваюць на зерне для ўжывання як ежы.

Thumb
Каласы пшаніцы

У лік збожжавых уваходзяць і крупяныя культуры.

Збожжа багатае на вугляводы (60-80% на сухое рэчыва), а таксама змяшчае бялкі (7-20% на сухое рэчыва), ферменты, вітаміны B (B1, B2, B6), PP і правітамін А (каратын).

Збожжа культывуюць на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Найбольш распаўсюджаны пшаніца, рыс, ячмень, кукуруза, жыта, авёс, проса.

Са збожжа вырабляюць муку, кандытарскія вырабы, кармы; ўжываюць для гатавання напояў і вырабу спірта.

Гл. таксама

Літаратура

  • Збожжавыя культуры // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 329. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.