Звычаёвае права — сукупнасць гістарычна выпрацаваных і прынятых грамадствам няпісаных норм, правілаў паводзін і ўзаемаадносін людзей у розных галінах вытворчага, грамадскага і сямейнага жыцця. Яно выступае як адна з форм грамадскай свядомасці, узнікла непасрэдна з грамадскіх адносін і санкцыянавана дзяржаўнай уладай.

Звычаёваму праву садзейнічаў бясспрэчны аўтарытэт грамадскай думкі, якая ў шматлікіх выпадках мела прэвентыўны характар, а таксама адчуванне чалавекам сваёй залежнасці ад калектыву.

Беларусь

На Беларусі панавала да XV ст. У XV — пачатку XVI ст. паступова замянялася пісаным правам, у якім побач з новымі нормамі захоўваліся нормы звычаёвага права ў форме закону. Пасля выдання Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года звычаёваму праву адводзілася толькі дапаможная роля ў рэгуляванні тых праваадносін  (руск.), якія не былі прадугледжаны законам. Звычаёвае права рэгулявала ўсё праваадносіны ў грамадскім жыцці, дзейнасць службовых асоб, дзяржаўнай павіннасці насельніцтва, асноўныя грамадзянска-прававыя адносіны і інш. Найбольш доўга панавала ў шлюбна-сямейных адносінах. Асаблівае месца ў сістэме звычаёвага права займалі нормы копнага права, якія дзейнічалі на Беларусі з глыбокай старажытнасці да XVIII ст. Уплыў звычаёвага права адчуваўся і пазней, асабліва ў зямельным і сямейным праве.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.