адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Здзі́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Здзітава.
Здзітаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Здзітава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 057 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Углянскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Угляны. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Міжлескага сельсавета перададзены вёскі Дзягелец, Машковічы, Шылін і Шылінок[1]. У 1964 годзе ў склад Бярозаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Горач, Навасёлкі, Падоссе і Парослава)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Углянскага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. У 1978 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Здзітава. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Здзітаўскі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1245 чалавек<[4], з іх 89,4 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 2,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1057 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.