Кажушкаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кажу́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Кажушкі.
Кажушкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Хойніцкі раён |
Уключаў | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Кажушкі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 8 студзеня 1987 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Кажушкоўскі (Кажушкінскі) сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Кухнаўшчынскага сельсавета. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. Станам на 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты[1]. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Тульгавіцкага сельсавета[2].
На момант скасавання сельсавет налічваў 4 населеныя пункты: вёскі Кажушкі, Навакухнаўшчына, Новапакроўск, Слабада.