Пе́ршая Каляда́, таксама Першая, Вялікая або Багатая куцця — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязана з першым павелічэннем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і святкавання займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркаванае да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова. На Беларусі хрысціянскі рытуал святкавання Раства моцна пераплецены з народнай святочнай традыцыяй.

Хуткія факты Першая Каляда ...
Першая Каляда
Thumb
Святкаванне Каляды у Беларусі. 2011
Тып народнае
інакш Каляда́; Каля́ды; Куцейнік; Першая, Вялікая або Марожаная куцця
Значэнне Паварот сонца з зімы на лета
Адзначаецца славянамі
Дата ноч

з 24 снежня (6 студзеня)
на 25 снежня (7 студзеня)

Святкаванне сямейная трапеза, калядаванне, ражаны, калядныя гульні, варажбы
Звязана з зімовым сонцастаяннем
Закрыць

З Першай Каляды пачынаюцца Зімовыя святкі або Каляды, якія працягваюцца з 25 снежня (Нараджэння Хрыстова) да 6 студзеня (Вадохрышча). Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

Гл. таксама

Хуткія факты
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Першая Каляда
Закрыць

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.