![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Sistemas_Beticos.png/640px-Sistemas_Beticos.png&w=640&q=50)
Кардыльера-Бетыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кардылье́ра-Бе́тыка (ісп.: Cordilleras Béticas; Андалузскія горы, Бецкія горы, Бецкая Кардыльера[1]) — горная сістэма ў паўднёвай Іспаніі, ва ўсходняй частцы правінцыі Андалусія. Цягнецца ўздоўж Міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны на 600 кіламетраў ад Гібралтара і Кадыскага заліва да Валенсіянскага заліва. Горная сістэма распадаецца на серыю асобных хрыбтоў і масіваў, расчлянёных шырокімі і глыбокімі ўнутранымі катлавінамі-грабенамі, і таму даўно і добра асвоена. Самы высокі хрыбет сістэмы — горы Сьера-Невада. Вяршыня гэтага хрыбта, гара Муласен, мае вышыню 3478 метраў. Гэта самы высокі пункт паўастраўной Іспаніі і ўсяго Пірэнейскага паўвострава. Кардыльера-Бетыка — другая па вышыні пасля Альпаў горная сістэма Еўропы. У гарах Кардыльера-Бетыка бярэ пачатак адна з самых буйных рэк Іспаніі Гвадалквівір. Ля паўночнага падножжа Кардыльеры-Бетыкі размяшчаецца шырокая Андалузская раўніна, сформіраваная ў перадгорным краявым прагіне.
Кардыльера-Бетыка | |
---|---|
ісп. Cordilleras Béticas | |
![]() Кардыльера-Бетыка на карце Андалусіі | |
Краіна | |
Перыяд утварэння | алігацэн |
Даўжыня | 600 км |
Найвышэйшая вяршыня | Муласен |
Найвышэйшы пункт | 3478 м |
![]() |
Горныя ландшафты Кардыльеры-Бетыкі размешчаны ў самай гарачай частцы паўвострава і атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым астатняя частка Іспаніі. У такіх умовах важнае значэнне мае экспазіцыя схілаў і бар’ерны эфект у размеркаванні атмасфернай вільгаці. Ніжнія ўчасткі схілаў паўднёвай экспазіцыі, звернутых у бок Міжземнага мора, заняты сухімі рэдкалессямі з алепскай хвоі, дзікай алівы, кермесавага дуба і стэпамі. Гэтыя супольнасці падымаюцца па схілах да вышыні 750 метраў. Вышэй яны змяняюцца рэдкастойнымі лясамі з дуба каменнага, да якога вышэй за 1500 метраў пачынае прымешвацца дуб пірэнейскі. Каля 1600 метраў з’яўляюцца хваёвыя дрэвастоі. Пояс субальпійскага крывалесся з ядлоўца, жаўтазелля і лугоў з аўсяніцай распаўсюджаны вышэй за 2000 метраў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7b/Mulhacen_Winter.jpg/640px-Mulhacen_Winter.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Sierra_de_las_Nieves.jpg/230px-Sierra_de_las_Nieves.jpg)
У сістэме вылучаюць чатыры асноўныя рэгіёны: