кінематаграфічны твор з адносна невялікай працягласцю From Wikipedia, the free encyclopedia
Кароткаметражны фільм[1] таксама кароткі фільм, кароткаметражка, кароткі метраж, кароткі метр (фр.: court métrage, англ.: Short film) — кінематаграфічны твор з адносна невялікай працягласцю, недастатковым для кваліфікацыі ў якасці паўнаметражнага мастацкага фільма[2]. Кароткаметражныя фільмы могуць быць як прафесійнай, так і аматарскай вытворчасці. Іх часта ствараюць незалежныя некамерцыйныя альбо малабюджэтныя рэжысёры, якія такім чынам даказваюць свой талент у зборы сродкаў для будучых праектаў. Яны часта фінансуюцца за кошт грантаў, спонсараў, некамерцыйных арганізацый альбо асабістых сродкаў.
Існуе мноства кінафестываляў, якія спецыялізуюцца на кароткаметражных фільмах, якія вызначаюць розную максімальную працягласць фільмаў, дапушчаных да ўдзелу.
Няма адзінага меркавання адносна працягласці кароткаметражных фільмаў, але ёсць некаторыя рэкамендацыі. Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук (якая ўручае «Оскар») вызначае кароткаметражны фільм як «арыгінальны кінематаграфічны фільм, які доўжыцца да 40 хвілін, уключаючы крэдыты» (спіс удзельнікаў фільма)[3].
Кароткаметражны фільм на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.