![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Kotres_bazne_by_Augustas_Didzgalvis.jpg/640px-Kotres_bazne_by_Augustas_Didzgalvis.jpg&w=640&q=50)
Касцёл Святой Кацярыны і кляштар бенедыкцінак (Вільнюс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Святой Кацярыны і кляштар бенедыкцінак (літ.: Šventos Kotrynos bažnyčia, польск.: kościół Śwętej Katarzyny) — рымска-каталіцкі культавы комплекс у Вільнюсе, выдатны помнік архітэктуры віленскага барока. Ансамбль касцёла Святой Кацярыны і будынак кляштара бенедыкцінак уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі, код 643, ахоўваецца дзяржавай як аб’ект нацыянальнага значэння[1]. Размяшчаецца ў Старым горадзе па вуліцы Вільняўс, 30 (Віленская,Vilniaus g. 30). Кляштар — буйнейшы архітэктурны ансамбль эпохі барока ў Вільні.
Касцёл | |
Касцёл Святой Кацярыны ў Вільнюсе | |
---|---|
Kościół Świętej Katarzyny Šventos Kotrynos bažnyčia | |
![]() Касцёл Святой Кацярыны. Агульны выгляд | |
54°40′54,80″ пн. ш. 25°16′51,83″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Архідыяцэзія Вільнюса |
Ордэнская прыналежнасць | бенедыкцінцы |
Тып будынка | кляштарны касцёл |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Архітэктар | Іаган Крыштоф Глаўбіц |
Дата заснавання | 1625 |
Асноўныя даты | |
1632 — драўляны |
|
Матэрыял | цэгла |
Стан | перададзены царкве; набажэнствы не праводзяцца |
![]() |
Ансамбль бенедыкцінскага кляштара размешчаны ў квартале, абмежаваным вуліцамі Бянядзікціню (Бенедыкцінскай, Benediktinių g.), Шв. Ігнота (Святога Ігнація, Šv. Ignoto g.), Вільняус (Віленскай, Vilniaus g.), мяжуючы на паўднёвым усходзе з тэрыторыяй дамініканскага кляштара.